Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца ЗША ў АБСЭ: Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць затрыманых за мірнае ажыцьцяўленьне сваіх правоў.


Прадстаўніца ЗША ў АБСЭ Кейт Бэрнс 30 сакавіка зрабіла заяву ў сувязі з абмежаваньнямі свабоды выказваньня меркаваньняў, асацыяцый і мірных сходаў у Беларусі.

«Мы з глыбокай заклапочанасьцю адсочваем паведамленьні адносна рэакцыі ўладаў на мірныя публічныя дэманстрацыі, якія адбыліся ў некалькіх месцах у Беларусі за апошнія выходныя.

Сотні мірных дэманстрантаў былі гвалтоўна разагнаныя або затрыманыя сіламі бясьпекі^; журналісты і праваабаронцы былі затрыманыя, а ў офісах няўрадавых арганізацыяў улады правялі ператрусы.

Былі вартыя даверу паведамленьні пра тое, што некаторыя вязьні былі параненыя або зьбітыя. Злучаныя Штаты заклікаюць улады Беларусі вызваліць асобаў, якія былі затрыманыя за мірнае ажыцьцяўленьне сваіх правоў. Мы далучаемся да Эўрапейскага зьвязу і да дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Міхаэля Лінка, заклікаючы Беларусь выканаць свае абавязаньні перад АБСЭ і міжнародныя прававыя абавязаньні ў дачыненьні да правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку свабоды выказваньня меркаваньняў, асацыяцый і мірных сходаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG