Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь дагэтуль не дала Ўкраіне інфармацыі пра «лягеры баевікоў»


Служба бясьпекі Ўкраіны дагэтуль не атрымала адказу беларускіх спэцслужбаў адносна заявы Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта падрыхтоўку баевікоў для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі ў адмысловых лягерах на ўкраінскай тэрыторыі.

«Служба бясьпекі Ўкраіны 21 сакавіка накіравала запыт Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь пра прадастаўленьне верагодна наяўнай інфармацыі пра існаваньне на тэрыторыі Ўкраіны згаданых лягераў. Паводле стану на сёньня, замежны партнэр адказу ня даў», — паведаміла Радыё Свабода кіраўніца ўпраўленьня ў пытаньнях узаемадзеяньня са СМІ Алена Гітлянская.

21 сакавіка ў часе размовы ў Магілёве з супрацоўнікамі кампаніі «Кронаспан» Лукашэнка, у прыватнасьці, сказаў: «Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (ня тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лягерах з зброяй. Дарэчы, адзін з лягераў быў у раёне Бабруйску і Асіповічаў. Астатнія лягеры — ва Ўкраіне, па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (ня буду сьцьвярджаць, але недзе там)».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG