Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 1% беларускай прадукцыі адпавядае найвышэйшым стандартам Эўразьвязу


Экспарт высокатэхналягічнай прадукцыі зь Беларусі на рынкі краін Эўразьвязу ў мінулым годзе склаў толькі 1% ад усяго, што было туды прададзена. Гэтую лічбу назваў сёньня першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка на сэмінары «Актуальныя пытаньні міжнароднай дзейнасьці і разьвіцьця міжпарляменцкага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь».

У такой жа сытуацыі, паводле спадара Еўдачэнкі, цяпер і Расея, і Ўкраіна. А вось у 1993 годзе адпаведная доля Беларусі на заходніх рынках складала болей за 20%.

Каб выправіць сытуацыю, першы намесьнік кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства прапануе Беларусі пайсьці шляхам краін Усходняй Эўропы:

«Яны зрабілі прарыў за кошт заходніх інвэстыцый. І нам трэба ісьці гэткім самым шляхам... Аднак прыцягненьне значных аб’ёмаў заходніх інвэстыцый і тэхналёгій для мадэрнізацыі беларускай эканомікі немагчымае без паляпшэньня інвэстыцыйнага клімату і далейшага ўдасканаленьня айчыннага заканадаўства», — лічыць Еўдачэнка.

Усяго ў краіны Эўразьвязу Беларусь летась прадала тавараў на 5,7 мільярда даляраў. Амаль уся гэтая сума прыпала на нафтапрадукты, азотныя і калійныя ўгнаеньні, мэталапракат.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG