Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару Татарстану, якога катавалі ў паліцыі электрашокерам, прысудзілі каля 350 даляраў кампэнсацыі 


Суд у Казані пастанавіў спагнаць з Міністэрства фінансаў Расеі 20 тысяч расейскіх рублёў на карысьць пацярпелага за 21 удар электрашокерам ў аддзяленьні паліцыі, паведаміў прадстаўнік пазоўніка юрыст Андрэй Сучкоў, які супрацоўнічае з праваабарончым праектам «Зона права».

У лютым 2016 года малодшы лейтэнант Айдар Сальманаў у адным з пастарункаў у Казані прымушаў мужчыну прызнацца ў крадзяжы і 21 раз нанёс яму ўдар электрашокерам. Пацярпелы сваю віну адмаўляў.

Летась у кастрычніку паліцыянта асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна. Сальманаў не прызнаў сваёй віны і сьцьвярджаў, што пацярпелы да звароту ў бальніцу сам нанёс сабе пашкоджаньні электрашокером.

Пракурор заявіў, што пазоў варта задаволіць часткова — пацярпелы прасіў спагнаць зь Міністэрства фінансаў 750 тысяч расейскіх рублёў (больш за 13 тысяч даляраў). Суд зьнізіў памер кампэнсацыі да 20 тысяч расейскіх рублёў (каля 350 даляраў).

«Пастанова суду ніякім чынам не адпавядае практыцы Эўрапейскага суду па правах чалавека, дзе адэкватная кампэнсацыя ў такіх выпадках вылічаецца некалькімі тысячамі эўра, — кажа юрыст Андрэй Сучкоў, — Мы абавязкова абскардзім гэтае рашэньнье ў Вярхоўным судзе Татарстану».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG