Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Італіі затрымала выхадцаў з Косава, якія рыхтавалі тэракт у Вэнэцыі


Вэнэцыя
Вэнэцыя

Паліцыя Італіі паведаміла пра прадухіленьне тэракту ў Вэнэцыі. У ноч на чацьвер праваахоўныя органы затрымалі выхадцаў з Косава, адзін з якіх непаўналетні. Яны падазраюцца ў падрыхтоўцы выбуху моста Рыяльта — адной з самых вядомых славутасьцяў гораду.

Прадухіліць тэракт дапамаглі перахопленыя тэлефонныя размовы. Затрыманыя былі прыхільнікамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Ва ўсіх падазраваных быў сталы від на жыхарства ў Італіі.

У 2016 годзе ў буйных гарадах Эўропы адбыліся тэракты, ахвярамі якіх сталі сотні чалавек. На мінулым тыдні адбыўся напад ў цэнтры Лёндану, загінулі чатыры чалавекі, дзесяткі параненыя. Адказнасьць за напады ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG