Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Яўгену Жураўскаму прысудзілі 5 сутак арышту


Акцыя пратэсту супраць дэкрэта № 3 у Баранавічах 26 лютага

Жыхар Баранавічаў Яўген Жураўскі асуджаны на 5 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Такі вырак агучыла судзьдзя Аксана Копач.

У часе працэсу Яўген Жураўскі прызнаў, што сапраўды выступаў на «Маршы недармаедаў», які адбыўся 26 лютага ў Баранавічах, але ня ведаў, што акцыя несанкцыянаваная.

26 лютага больш за 300 чалавек выйшлі на галоўную плошчу Баранавічаў на «Марш недармаедаў». У часе акцыі пратэстоўцы агучылі 12 патрабаваньняў да ўладаў. Сярод іх — адмена дэкрэту № 3, скасаваньне кантрактнай сыстэмы, зьніжэньне пэнсійнага ўзросту, адмена дарожнага збору, пераход да парлямэнцкай формы кіраваньня дзяржавай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG