Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзены ўчора рэйтынг Лукашэнкі ад НІСЭПД ўзяты з сакавіка 2016 году, — Манаеў 


Алег Манаеў
Алег Манаеў

Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), прафэсар Алег Манаеў пракамэнтаваў Радыё Свабода інфармацыю пра вынікі апытаньня інстытуту, якія былі агучаныя ў перадачы «Гарачы камэнтар» на тэлеканале Белсат 30 сакавіка. У сюжэце прагучала, што НІСЭПД правёў апытаньне, паводле якога электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі абваліўся да 27,3 %.

Манаеў: «Пададзеная Белсатам лічба адносіцца да апытаньня НІСЭПД, якое было праведзенае ў сакавіку 2016 году. Апошняе апытаньне было праведзенае ў чэрвені 2016 году. Пасьля гісторыі з адмысловым рэпартажам БТ „Прымат НІСЭПД“ у жніўні 2016 году была выдадзеная афіцыйная заява. Паводле гэтай заявы, НІСЭПД спыніў правядзеньне агульнанацыянальных апытаньняў грамадзкай думкі ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG