Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паламалі сківіцу, але баліць душа». Мужчына выйшаў з Акрэсьціна пасьля арышту 25 сакавіка


«Выйшаў на акцыю пратэсту 25 сакавіка, бо напярэдадні паглядзеў у інтэрнэце, як затрымлівалі дзяўчатак і хлопчыкаў, як іх з тралейбуса выцягвалі. Мне гэта не спадабалася. Я вырашыў паехаць і на свае вочы пабачыць гэта ўсё. Тое, што я пабачыў на свае вочы, мне не спадабалася. Вось і затрымалі мяне. Я апынуўся ў турме на пяць дзён. Цяпер вось адпусьцілі», — сказаў Мішакоўскі.

Ён кажа, што падчас затрыманьня супрацоўнікі АМАП паламалі яму сківіцу:

«Калі затрымлівалі, АМАП выкарыстоўваў вельмі жорсткую сілу. Скакалі па галовах. Зацягнулі мяне. Паламалі сківіцу мне. На агляд не павезьлі. Карацей, пабояў хапала. Яны пратрымалі пяць дзён спэцыяльна, каб прайшлі ўсе пабоі».

Нягледзячы на пабоі, Дзьмітры кажа, што фізычна адчувае сябе добра:

«Добра сябе адчуваю. Сьвеціць сонца, усё добра. У люстэрка сябе ўсе гэтыя дні ня бачыў, але думаю, што сьляды засталіся. Мне нічога ўжо не баліць. Душа толькі баліць. Я думаю, што гэта бясчынства ўладаў і гэта ўсё няправільна. Дзесьці будзе ўсё роўна край. Я ні да якай арганізацыі не адношуся, я проста чалавек, якому насамрэч надакучыла. Я не хачу, каб у мяне кралі, каб нешта ішло супраць маёй волі. Не шкадую, што пайшоў. Калі будзе трэба, выйду яшчэ раз».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG