Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніца Дзярждэпартамэнту абвінавачаная ў кантактах з кітайскай выведкай


Супрацоўніца Дзярждэпартамэнту ЗША, якая мае доступ да сакрэтнай інфармацыі, Кэндзіс Клэйбарн, абвінавачаная ў тым, што не паведаміла пра кантакты з кітайскімі агентамі зьнешняй выведкі, якія давалі ёй падарункі ў абмен на дыпляматычную і эканамічную інфармацыю. Пра гэта ў сераду паведаміў прадстаўнік Фэдэральнай пракуратуры ЗША.

60-гадовая Кэндзіс Клэйбарн была абвінавачаная ў фэдэральным судзе Вашынгтону ў перашкодзе правасудзьдзю і прадстаўленьні непраўдзівых зьвестак Фэдэральнаму бюро расьсьледаваньняў. Клэйбарн паўстала перад судзьдзёй са сваім адвакатам Дэйвідам Босам, але абодва адмовіліся гаварыць з журналістамі. Клэйбарн прысуджаная да хатняга арышту да папярэдняга слуханьня 18 красавіка.

Клэйбарн былі заплачаныя дзясяткі тысяч даляраў у выглядзе падарункаў і электронных пераводаў кітайскіх агентаў, пачынаючы з 2011 году, у абмен на інфармацыю аб эканамічнай палітыцы ЗША ў дачыненьні да Кітаю.

У абвінавачаньні гаворыцца, што Клэйбарн былі заплачаныя дзясяткі тысяч даляраў у выглядзе падарункаў і электронных пераводаў кітайскіх агентаў, пачынаючы з 2011 году, у абмен на інфармацыю аб эканамічнай палітыцы ЗША ў дачыненьні да Кітаю і іншыя дыпляматычныя пытаньні. Клэйбарн і яе хаўрусьнік, імя якога не называецца, атрымалі такія прадметы, як каралі, швейную машыну, пантофлі, аплату вучобы ў школе моды ў Кітаі і аплачаныя адпачынкі ў Тайлянд, сьцьвярджаюць пракуроры.

«Калі дзяржаўны служачы падазраецца ў патэнцыйнай правіне ці фэдэральных злачынствах, якія парушаюць грамадзкі давер, мы актыўна расьсьледуем такія абвінавачваньні», — сказаў прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тонар.

Пра абвінавачваньні супраць Клэйбарн было абвешчана незадоўга да сустрэчы 6-7 красавіка паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і старшынём КНР Сі Цьзіньпінам, якая пройдзе ў пэрыяд абвастрэньня напружанасьці паміж дзьвюма найбуйнейшымі эканомікамі сьвету з нагоды Паўночнай Карэі, Паўднёва-Кітайскага мора, Тайваню і гандлю. Трамп крытыкаваў Кітай падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году.

Клэйбарн працуе ў Дзяржаўным дэпартамэнце ад 1999 году, на працягу гэтага тэрміну яна займала шэраг пасад за мяжой, уключаючы амбасады і консульствы ў Іраку, Судане і Кітаі. Пракуроры паведамілі, што за Клэйбарн вялося назіраньне ў адпаведнасьці з ордэрам суду па замежным разьведвальным наглядзе.

Абвінавачваньне дапускае максымальнае пакараньне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўленьня волі за перашкоду ажыцьцяўленьню правасудзьдзя і пяць гадоў пазбаўленьня волі за ілжывыя заявы ў ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG