Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне апублікавалі вакансіі на ролі расейцаў для вучэньняў НАТО


На афіцыйным партале Бэрліну агенцтва па найму статыстаў Optronic HR GmbH разьмясьціла некалькі заявак у рамках падрыхтоўкі вучэньняў НАТО. Арганізацыя шукае людзей, якія змогуць выканаць ролі расейцаў, чэхаў і палякаў. Дадаткова таксама апублікаваная вакансія для людзей, якія валодаюць сучаснай арабскай, пушту і дары (на гэтых мовах гавораць у Аўганістане).

На сайце агенцтва ўдакладняецца, што вучэньні пройдуць у канцы красавіка — пачатку траўня і ў канцы траўня — пачатку чэрвеня 2017 году. Месцам працы названы палігон Хоэнфэльс на паўднёвым усходзе Нямеччыны.

Статысты павінны будуць выконваць ролю цывільнага насельніцтва ў раёнах, ахопленых крызысам. Такім чынам, для салдат НАТО ствараецца рэалістычная абстаноўка выкананьня місій за мяжой.

Апісаньне вакансіяў статыстаў ідэнтычныя. Для «расейцаў», «палякаў» і «чэхаў» гаворыцца, што акторы павінны валодаць ангельскай і нямецкай, перавагай лічыцца веданьне рускай, польскай і чэскай моваў. Прэтэндэнты, якія ня маюць грамадзянства Нямеччыны, павінны пацьвердзіць легальнасьць свайго знаходжаньня ў краіне. Тэрмін кантракту абмежаваны адным месяцам. Аплата складзе ад 88,4 да 120 эўра на дзень.

Асобна адзначаецца, што выканаўцам роляў забаронена праносіць з сабой кампутары і мабільныя тэлефоны. У экстраным выпадку можна будзе скарыстацца радыёсувязьзю.

Статысты павінны будуць выконваць ролю цывільнага насельніцтва ў раёнах, ахопленых крызысам. Такім чынам, для салдат НАТО ствараецца рэалістычная абстаноўка выкананьня місій за мяжой.

Акторы будуць выконваць ролі ўладальніка фэрмы або крамы, ці нават мэра вёскі ў Аўганістане, гаворыцца ў апісаньні да вакансіі. На палігоне будзе створана дзесяць вёсак па 10-30 дамоў у кожнай. Усім удзельнікам абяцаюць камфортнае разьмяшчэньне на палігоне і трохразовае харчаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG