Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажарная машына зьбіла восем чалавек ля аэрапорта Дамадзедава


Пажарная машына зьбіла як найменей восем чалавек на прыпынку побач з маскоўскім аэрапортам Дамадзедава. У выніку адзін чалавек загінуў, астатнія сем атрымалі траўмы, паведамляюць МНС і Сьледчы камітэт Расеі.

«Чацьвёра чалавек былі шпіталізаваныя ў цяжкім стане», — удакладняецца ў паведамленьні галоўнага сьледчага ўпраўленьня СКР.

Пажарная аўтацыстэрна належыць самому аэрапорту Дамадзедава, піша Бі-Бі-Сі. «Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай ДТЗ стала парушэньне правілаў дарожнага руху кіроўцам машыны», — паведамілі ТАСС у праваахоўных органах Маскоўскай вобласьці.

У той жа час крыніца РІА Новости сьцьвярджае, што ў кіроўцы машыны здарыўся гіпэртанічны крыз. Аднак суразмоўца агенцтва не ўдакладніў, калі менавіта гэта адбылося — да або пасьля ДТЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG