Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з «даўнім сябрам» Бэрдымухамэдавым


Гурбангулы Бэрдымухамэдаў (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка ў Менску, архіўнае фота
Гурбангулы Бэрдымухамэдаў (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка ў Менску, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Ашгабад, дзе правёў сустрэчу з кіраўніком Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдавым.

Як перадае БелТА, Лукашэнка заявіў, што Бэрдымухамэдаў — ягоны «даўні сябар», які мусіць ведаць, што ў цэнтры Эўропы мае «надзейную апору і надзейных сяброў».

Бэрдымухамэдаў адказаў, што Беларусь і Туркмэністан адданыя нормам міжнароднага права і сыходзяцца ў думцы, што ўсе міжнародныя і ўнутраныя канфлікты павінны вырашацца толькі мірнымі і палітыка-дыпляматычнымі сродкамі:

«Туркмэністан заўсёды разглядае Беларусь як важнага палітычнага партнэра, бо мы свае ідэі ў палітыцы ажыцьцяўляем як у двухбаковым фармаце, так і ў міжнародных арганізацыях. Але самае галоўнае — абедзьве краіны зьяўляюцца перакананымі прыхільніцамі падтрыманьня і ўмацаваньня ўсеагульнага міру, умацаваньня стабільнасьці і бясьпекі», — перадае БелТА словы Бэрдымухамэдава.

Іншаплянэтны Туркмэністан: чаму Лукашэнка зайздросьціць Бэрдымухамэдаву

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG