Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча часова закрыла консульствы ва Ўкраіне


Пашкоджаны будынак консульства Польшчы ў Луцку
Пашкоджаны будынак консульства Польшчы ў Луцку

Польшча часова закрыла свае консульствы ва Ўкраіне пасьля таго, як 29 сакавіка з гранатамёта была абстраляная польская дыпляматычная ўстанова ў горадзе Луцку. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда асудзілі напад, падчас якога ніхто не пацярпеў.

Ўкраінскія спэцслужбы распаўсюдзілі заяву пра тое, што інцыдэнт быў адным з сэрыі «правакацый супраць Рэспублікі Польшча», якія «прынясуць карысьць толькі адным баку — Расейскай Фэдэрацыі». Прадстаўнік Парашэнкі заявіў у сацыяльных сетках, што расейскія правакатары спрабавалі арганізаваць фальшывую тэлефонную размову Парашэнкі з Дудам.

У ходзе ранейшай тэлефоннай размовы паміж двума прэзыдэнтамі Парашэнка запрасіў Польшчу прыняць удзел у расьсьледаваньні нападу ў Луцку. Адносіны паміж Польшчай і Ўкраінай у апошнія месяцы падвергліся выпрабаваньням некалькімі актамі вандалізму ў дачыненьні да помнікаў Другой сусветнай вайны, у якіх Кіеў таксама абвінавачвае ўлады Расеі.

Будынак консульства Польшчы ў Луцку
Будынак консульства Польшчы ў Луцку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG