Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Казімера Лышчынскага


Падзеі 30 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Творчы вечар Алеся Сьнега

Паэт і арт-мэнэджэр Алесь Сьнег прэзэнтуе публіцы свае новыя вершы. Паэт папярэджвае, што пэўныя вершы могуць кранаць да дрыжыкаў. У межах імпрэзы адбудзецца выступ гурта «Бачу ўпершыню» у абноўленым складзе.

Алесь Сьнег чытае вершы
Алесь Сьнег чытае вершы

Менск, Дом Фішэра (пр. Незалежнасьці, 84а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 3 рублі.

Дата дня

Паштовая марка Беларусі з выявай Казімера Лышчынскага
Паштовая марка Беларусі з выявай Казімера Лышчынскага

30 сакавіка 1689 году быў пакараны сьмерцю філёзаф Казімер Лышчынскі. Лышчынскі напісаў трактат «Аб неіснаваньні Бога», за які і быў абвінавачаны ў атэізьме. Рукапіс трактату быў спалены, але на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе.

Таксама ў гэты дзень

1971 — Леанід Брэжнеў у дакладзе на зьезьдзе абвясьціў пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці — савецкага народа.

1974 — у Радашкавічах заснаваны завод мастацкай керамікі.

1995 — Аляксандр Лукашэнка афіцыйна ўнёс у Вярхоўны Савет прапанову правесьці рэфэрэндум аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і аб інтэграцыі з Расеяй.

2006 — у Варшаве падпісаная Дэклярацыі аб стварэньні фонду дапамогі беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1746 — Францыска Гоя, гішпанскі мастак.

1888 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі і першы дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

​1940 — Аляксей Марачкін, мастак і грамадзкі дзеяч (у пашпарце дзень народзінаў пазначаны 10 сакавіка).

Мастак Аляксей Марачкін
Мастак Аляксей Марачкін

1956 — Хрысьціна Лялько, беларуская пісьменьніца.

У памяці

1767 — памёр Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1983 — памерла Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG