Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі «дальнабойнікі» дзяжураць каля дома арыштаванага лідэра — органы апекі хочуць адабраць ягоных дзяцей


У Расеі «дальнабойнікі» дзяжураць каля дома арыштаванага лідэра
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00

У Пецярбургу «дальнабойнікі» ўзялі пад ахову сямʼю арыштаванага лідэра Абʼяднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна. Яго затрымалі ў першы дзень страйку кіроўцаў вялікагрузаў і пасадзілі на 14 сутак. Афіцыйная прычына — язда без правоў. У Бажуціна — трое непаўналетніх дзяцей і цяжарная жонка. Пакуль Натальля ляжала на захаваньні ў радзільным доме, органы апекі паспрабавалі забраць малодшых сыноў.

З жонкай лідэра агульнарасійскага пратэсту дальнабойнікаў Андрэя Бажуціна — Натальляй — сустрэўся карэспандэнт праграмы Радыё Свабода «Настоящеее время».

Офісы былі зачыненыя, але Натальля спэцыяльна прыйшла крыху раней. Яна на сёмым месяцы цяжарнасьці, ёсьць ўскладненьні. У любую хвіліну яе могуць забраць у радзільню, і да гэтага Натальлі трэба пасьпець юрыдычна даверыць сваіх непаўналетніх дзяцей іх старэйшаму брату. Гэта патрабаваньне органаў апекі. Інакш яны могуць забраць Алесю, Мікіту і Максіма.

Мне сказалі, што без даверанасьці яны з імі нават пагуляць ня могуць у двор выйсьці

«Я задала ім навадныя пытаньні: чаму ня могуць быць апекунамі сын ці мама? Мне сказалі, што без даверанасьці яны з імі нават пагуляць ня могуць у двор выйсьці», — распавяла жонка Бажуціна.

Натарыюс не дапамог Бажуціным. Ён ня можа выдаць такі дакумэнт. Не яго паўнамоцтвы, кажа Натальля: «Нам адразу сказалі, што такіх даверанасьцяў не робяць. На апякунства даверанасьцяў наогул не бывае. І сказалі, што калі да нас прыйшоў аддзел апекі, яны павінны былі ў першую чаргу запісаць бабулю і сына, і даць ім апеку»

Ёсьць яшчэ адзін нюанс. Каб выдаць такі дакумэнт, трэба прысутнасьць абодвух бацькоў. Але відавочна, што яшчэ 11 дзён Андрэй Бажуцін прабудзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Захарʼеўскай вуліцы.

Лідэра дальнабойнікаў затрымалі 27 сакавіка за нібыта язду без правоў. Прычым, да месца парушэньні прыбылі ня толькі паліцыянты, успамінае старэйшы сын Бажуціна — Арцём: «Я ўбачыў на месцы здарэньня 3-4 экіпажы ДПС [дарожна-патрульнай службы], 3 экіпажа ППС [патрульна-паставой службы], і як раз там былі органы апекі, як я зразумеў. Яны потым з намі паехалі дадому».

Прычыну візыту спэцыялістаў з органаў апекі «Настоящее время» папрасіла пракамэнтаваць супрацоўнікаў з раённага аддзела апекі. Але на месцы кіраўніка ці хаця б чалавека, які прыходзіў да Бажуціных не аказалася.

У курсе праблемы упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Пецярбургу. Але дальнабойнікі ўсё роўна на ўсялякі выпадак вырашылі ўзяць сытуацыю пад свой кантроль. Некалькі актывістаў пакінулі месца страйку на Маскоўскай шашы і стаяць каля дома Бажуціна.

Будзем адбіваць фізычна і адстойваць сямʼю кроў з носу.

«Жонка ў цяжкім стане, яна ляжала на захаваньні і ёй давялося пакінуць радзільню. Мы прынялі рашэньне арганізаваць кругласутачнае дзяжурства тут. Будзем адбіваць фізычна і адстойваць сямʼю кроў з носу», — патлумачыў сваю пазыцыю старшыня пецярбургскага аддзяленьня «Абʼяднаньня перавозчыкаў Расеі» Сяргей Уладзіміраў.

Малодшыя дзеці Андрэя Бажуціна — Максім і Мікіта — ня ведаюць, што адбываецца. Думаюць, што іх тата ў рэйсе, працягваюць жыць сваім звычайным жыцьцём. Сёньня ў іх — хакейная трэніроўка. Гэта тое нямногае, што мама вырашыла пакінуць ім пасьля візыту наглядных органаў. Адных у школу і дзіцячы садок сыноў і дачку, на ўсялякі выпадак, Натальля Бажуціна пакуль не адпускае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG