Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дамовіліся аб спыненьні агню на Данбасе з 1 красавіка


Па выніках чарговага раунду перамоў адносна Данбасу ў Менску 29 сакавіка Трохбаковая кантактная група чарговым разам узгадніла ўсталяваньне рэжыму цішыні.

У апублікаванай па выніках перамоваў заяве гаворыцца, што «Трохбаковая кантактная група вітае рашучасьць усіх удзельнікаў Менскага працэсу забясьпечыць поўнае захаваньне рэжыму спыненьня агню ў сувязі з Велікоднымі сьвятамі, якое ўступіць у сілу ў суботу, 1 красавіка 2017 году, ад 0:00».

Удзельнікі перамоваў таксама дамовіліся паскорыць працэдуру перасячэньня лініі разьмежаваньня на Данбасе, павялічыць пэрсанал і час працы пунктаў пропуску з 1 красавіка.

Дамоўленасьць аб спыненьні агню на Данбасе ў Трохбаковай кантактнай групе дасягаецца не ўпершыню. Нягледзячы на гэтыя дамоўленасьці, абстрэлы на лініі судакрананьня працягваюцца. І ўкраінскія сілавікі, і сэпаратысты адмаўляюць сваю віну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG