Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі суд пакінуў у сіле прысуд былому начальніку турмы, дзе забівалі палітвязьняў


Ён Фічыёр
Ён Фічыёр

У Румыніі суд пакінуў у сіле 20-гадовы прысуд у дачыненьні да былога начальніка турмы ў камуністычныя часы Ёна Фічыёра за яго ролю ў забойстве 103 палітычных зьняволеных.

Вярхоўны суд Румыніі 29 сакавіка адхіліў апэляцыю Ёна Фічыёра, якому 88 гадоў і які сьцьвярджаў, што не нясе адказнасьці за гібель людзей, паколькі выконваў загад. Пасьля рашэньня суду Фічыёр быў затрыманы паліцыяй.

Фічыёр камандаваў працоўным лягерам у Перыправе з 1958 па 1963 год. Падчас судовага працэсу былыя зьняволеныя сьведчылі пра жудасныя ўмовы ў турме, у тым ліку зьбіцьцё, пазбаўленьне ежы і лекаў, строгі рэжым працы і холад у камэрах.

«Там было занадта шмат людзей, і гэта лічылася нармальным», — сказаў румынскім журналістам былы зьняволены Іён Раду, які 12 гадоў прабыў у турме за прыналежнасьць да антыкамуністычнай арганізацыі.

У 2016 годзе Румынія прысудзіла іншага былога начальніка турмы, Аляксандра Вішэску, да 20 гадоў зьняволеньня за ягоную ролю ў сьмерці зьняволеных у турме Рамніку Сарат у пэрыяд з 1956 па 1963 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG