Дональд Туск: «У Брэкзіце ёсьць і нешта пазытыўнае»
Сёньня прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй падпісала ліст аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Тым самым яна дала афіцыйны старт гэтаму працэсу. За выхад з ЭЗ брытанцы прагаласавалі на рэфэрэндуме летась. Вялікабрытанія далучылася да эўрапейскага блёку ў 1973-м годзе, і цяпер становіцца першай краінай, якая яго пакіне. Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск бачыць у Брэкзіце і пазытыўны момант.