Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Лёндане вырашыў паскорана разгледзець пазоў Расеі да Ўкраіны у $3 мільярды


Высокі Суд Лёндану пастанавіў, што Ўкраіна ня здолела прадʼявіць суду аргумэнты ў справе пагашэньня крэдыту ў тры мільярды даляраў, якога дамагаецца Расея. Гэты крэдыт быў узяты ў Масквы ў апошнія месяцы прэзыдэнцтва Віктара Януковіча.

Пра тое, што Высокі суд Лёндану паскорыць разгляд справы па абавязку Ўкраіны перад Расеяй, стала вядома раней у сераду. Па словах судзьдзі Ўільяма Блэра, Кіеў не прадставіў важкіх доказаў сваёй пазыцыі. Украінскі бок папрасіў прыпыніць рашэньне да разгляду апэляцыі. Рашэньне прыпыненае да канца красавіка.

Абарона Ўкраіны базавалася на чатырох пунктах: што запазычанасьць утварылася паводле прымусу; што ўмовы крэдыту былі несправядлівыя; што ўрад Украіны ў той час ня меў магчымасьці для заключэньня дамовы; што нявыплата была апраўданай мерай процідзеяньня анэксіі Расеяй Крыму і ўмяшаньню Масквы ва ўнутраную палітычную і эканамічную сытуацыю ва Ўкраіне.

Суд вырашыў, што аргумэнты адносна прымусу і процідзеяньня былі патэнцыйна пераканаўчымі, але з пункту гледжаньня міжнароднага права выходзілі па-за межы юрысдыкцыі лёнданскага суду.

Міжнародны валютны фонд прызнае даўгавыя абавязальніцтвы Ўкраіны перад Расеяй дзяржаўнымі. У сьнежні 2015 году ўлады Ўкраіны ўвялі мараторый на выплату даўгоў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG