Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дазволіў ахоўнікам адбіраць зямельныя ўчасткі для дзяржаўных патрэб


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін надзяліў Фэдэральную службу аховы (ФСА) правам адбіраць зямельныя ўчасткі для дзяржаўных патрэб Расеі.

Згодна з указам, канфіскаваныя ўчасткі могуць выкарыстоўвацца для будаўніцтва і рэканструкцыі абʼектаў фэдэральнага значэньня, неабходных для працы Фэдэральнай службы аховы.

Ведамства накіравала Пуціну запыт у жніўні леташняга году, заявіўшы, што канфіскацыя земляў можа спатрэбіцца для забесьпячэньня бясьпекі абʼектаў дзяржаўнай аховы. Неўзабаве пра такія ж паўнамоцтвы папрасіла Фэдэральная служба бясьпекі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG