Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральнае консульства Польшчы ў Луцку абстралялі з гранатамёту


Міністры замежных справаў Украіны і Польшчы Паўло Клімкін і Вітальд Вашчыкоўскі
Міністры замежных справаў Украіны і Польшчы Паўло Клімкін і Вітальд Вашчыкоўскі

У ноч з аўторку на сераду, 29 сакавіка, невядомыя абстралялі будынак генэральнага консульства Польшчы ў Луцку на захадзе Ўкраіны, паведамляе мясцовае выданьне «Валынь 24». Факт нападу на дыпляматычнае прадстаўніцтва пацьвердзіла BBC.

Па словах консула, на месцы знойдзеныя аскепкі снарада гранатамёту.

Граната трапіла ў службовае памяшканьне, у якім нікога не было. З-за абстрэлу пашкоджаны дах і разьбіта акно консульства.

Польскі консул Кшыштаф Савіцкі назваў напад «тэрарыстычным актам».

«Гэта быў сапраўдны тэракт. Хацелі забіць людзей», — сказаў ён выданьню «Волынь24».

Украінскія ўлады назвалі здарэньне «правакацыяй».

«Я абураны правакацыяй супраць Генконсульства Польшчы ў Луцку. Гэта подласьць ад тых, хто супраць нашага сяброўства з Рэспублікай Польшча. Робім усё, каб вінаватыя былі пакараныя», — напісаў міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін на Твітары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG