Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За День Волі зь Беларусі дэпартуюць грамадзянаў Украіны і Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году

Двое грамадзянаў Украіны, затрыманыя падчас Дня Волі ў Менску 25 сакавіка, будуць дэпартаваныя зь Беларусі. Лёс трэцяга вырашаецца — замежнапалітычнае ведамства Ўкраіны адправіла ноту ў МЗС Беларусі для атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі аб прычынах і абставінах арышту суайчыньнікаў.

Прадстаўнік Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Васіль Кірыліч напярэдадні ўдакладніў, што ўсяго падчас пратэстаў у беларускай сталіцы былі затрыманыя трое грамадзян Украіны: дваіх, чые прозьвішчы не называюцца, суд пастанавіў дэпартаваць; яшчэ аднаго, Руслана Цярэшчанку, пакаралі 15-суткавым арыштам. Яго дзеяньні кваліфікавалі як дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы. Затрыманы знаходзіцца ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дыпляматы змагаюцца за яго вызваленьне.

Гэта не адзіныя іншаземцы, якіх у мінулыя выходныя затрымалі ў Беларусі. Вядома пра брытанскага журналіста Філіпа Ўорыка, зь якога зьдзекаваліся ў пастарунку.

13 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі грамадзянцы Расеі Вользе Рошчынай, у дачыненьні да яе прынятае рашэньне аб дэпартацыі.

Іншыя расейцы, Павал Ермалаеў і Аляксей Паліховіч, атрымалі 5 і 12 сутак адпаведна і адбываюць пакараньне ў турме на Акрэсьціна. Андрэуш Шчура зьвінавачаны ў дробным хуліганстве і мусіць выплаціць штраф.

XS
SM
MD
LG