Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі запусьціла Brexit


Вялікая Брытанія распачала працэдуру выхаду з Эўразьвязу. Прэм’ер-міністарка краіны Тэрэза Мэй напісала афіцыйны ліст да ўладаў Эўразьвязу аб фармальным запуску працэдуры, перадае Reuters. Ліст маюць перадаць кіраўніку Рады Эўропы Дональду Туску 29 сакавіка.

Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй

Брытанцы ўхвалілі выхад з Эўразьвязу на рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 году. Каб запусьціць працэдуру, парлямэнт Вялікай Брытаніі надаў Тэрэзе Мэй спэцыяльныя паўнамоцтвы асобным законам. Але Палата лордаў прыняла пастанову абавязаць урад гарантаваць правы грамадзян Эўразьвязу, якія пражываюць на тэрыторыі Вялікай Брытаніі, пасьля таго як краіна перастане быць часткай Эўразьвязу. 16 сакавіка каралева Лізавета ІІ ухваліла закон аб выхадзе з Эўразьвязу.

У Шатляндыі тым часам пройдзе новы рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Вялікай Брытаніі. Большасьць шатляндцаў — 62% — у ходзе праведзенага ў чэрвені 2016 году рэфэрэндуму прагаласавалі за захаваньне сяброўства краіны ў Эўразьвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG