Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адмяніў дэкрэты Абамы аб барацьбе са зьменамі клімату


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў распараджэньне, якое адмяняе многія намаганьні былога прэзыдэнта Барака Абамы ў барацьбе з глябальнымі зьменамі клімату.

Трамп падпісаў дэкрэт і абвясьціў, што «вайна з вугалем скончылася» і што гэтая мера азначае «пачатак новай эры» ў вытворчасьці энэргіі. Дэкрэт адмяняе мараторый на арэнду новых вугальных разрэзаў на фэдэральных землях ЗША і санкцыянуе перагляд пляну «Чыстая энэргетыка», ініцыятывы ў абмежаваньні выкідаў парніковых газаў з вугальных электрастанцый. Раней Трамп называў зьмены клімату «падманам», накіраваным на карысьць Кітаю.

23 сакавіка Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў на форуме Генэральнай Асамблеі, што «зьмены клімату ўяўляюць сабой беспрэцэдэнтную і ўсё польшую пагрозу» і што «вырашэньне праблемы зьменаў клімату — гэта велізарная магчымасьць, якую мы ня можам дазволіць сабе прапусьціць».

«Няма сумненьняў, што мы мусім дзейнічаць неадкладна і рашуча цяпер», — сказаў на заканчэньне Гутэрыш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG