Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенец Лаўрэньцьеў пасьля 13 сутак арышту: «Лісты, паштоўкі былі неверагоднай падтрымкай»


Аляксандар Лаўрэнцьеў з маці і Ежы Грыгенчам

Лаўрэнцьеў быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, які адбываўся 15 сакавіка. Ён быў адзіны, каго міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі і зьмясьціла ў ізалятар.

Аляксандра Лаўрэнцьева сустрэлі сябры і мама. Ён ні на што ня скардзіўся. Сказаў Свабодзе, што за гэтыя дні шмат чаго перадумаў, прааналізаваў, якія памылкі былі дапушчаныя падчас акцыі, і абдумваў, як іх выпраўляць у будучым.

- Зразумеў адно, што надалей трэба змагацца, бо так жыць далей нельга, і людзі болей у нашай краіне не пагодзяцца на такое жыцьцё. У камэры, дзе сядзеў, поўная антысанітарыя, ежа дрэнная, доступу да інфармацыі чалавек ня мае. Падобна да нейкага сярэднявечча, і нікому да гэтага няма ніякай справы.

Аляксандра Лаўрэнцьева сустракалі сябры

Аляксандра Лаўрэнцьева сустракалі сябры


Яшчэ Лаўрэнцьеў вельмі дзякаваў людзям з усяе Беларусі, якія дасылалі яму лісты і паштоўкі. Паводле яго, гэта была неверагодная псыхалягічная падтрымка. А найбольш за гэтыя 13 дзён засумаваў, як кажа, па дзецях і жонцы.

На Гарадзеншчыне за ўдзел у акцыях «недармаедаў» было асуджана 23 чалавекі, дзесяць зь іх атрымалі розныя тэрміны арышту.

XS
SM
MD
LG