Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шатляндыі пройдзе новы рэфэрэндум аб незалежнасьці


Нікала Стэрджэн
Нікала Стэрджэн

Парлямэнт Шатляндыі прыняў рашэньне аб паўторным рэфэрэндуме аб незалежнасьці, правядзеньня якога дамагаецца першы міністар Нікала Стэрджэн.

Парлямэнт Шатляндыі прыняў рашэньне аб паўторным рэфэрэндуме аб незалежнасьці, правядзеньня якога дамагаецца першы міністар Нікала Стэрджэн, павеламляе Бі-Бі-Сі.

Дэпутаты пагадзіліся правесьці новае галасаваньне паміж восеньню 2018 году і вясной 2019-га — як і настойвала першы міністар Шатляндыі.

За новы рэфэрэндум прагаласавалі 69 дэпутатаў рэгіянальнага парлямэнту, супраць — 59.

У Шатляндыі ня згодныя з вынікамі рэфэрэндуму аб членстве Брытаніі ў ЭЗ. Большасьць шатляндцаў — 62% — у ходзе праведзенага ў чэрвені 2016 году рэфэрэндуму прагаласавалі за захаваньне сяброўства краіны ў Эўразьвязе.

Паводле закону, перад тым як падаваць запыт аб рэфэрэндуме ва ўрад Брытаніі, Стэрджэн павінна атрымаць дазвол шатляндзкага парлямэнту.

Брытанскі ўрад ужо заявіў, што заблякуе ўсе спробы правядзеньня новага рэфэрэндуму ў Шатляндыі да заканчэньня працэдуры Brexit.

У верасьні 2014 году ў Шатляндыі ўжо праводзіўся рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Брытаніі. Прыхільнікі незалежнасьці тады прайгралі: 55,3% шатляндцаў прагаласавалі супраць выхаду Шатляндыі са складу Злучанага Каралеўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG