Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Эўразьвязу прызнаў законнымі санкцыі супраць «Раснафты»


Суд Эўрапейскага зьвязу прызнаў законнымі санкцыі супраць «Раснафты», уведзеныя ў ліку іншых у ліпені 2014 году ў адказ на анэксію Расеяй Крыма і яе падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Найбуйнейшая расейская нафтавая кампанія выказала расчараваньне ў сувязі з рашэньнем суду, якое, на яе думку, «даказвае, што ў Эўропе на зьмену вяршэнства права прыходзіць вяршэнства палітычнай каньюнктуры».

Першапачаткова «Раснафта» падала пазоў у суд Вялікабрытаніі, лічачы неапраўданым абмежаваньне яе дзейнасьці ў Эўропе. У студзені 2015 году Высокі суд Лёндану перанакіраваў пазоў у Суд ЭЗ, спаслаўшыся на тое, што ў брытанскай боку няма паўнамоцтваў аспрэчваць пастановы Эўраззьвязу.

На чале «Раснафты» стаіць Ігар Сечын, які ўваходзіць у бліжэйшае асяродзьдзе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG