Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізкія затрыманага на Дні Волі, які адмаўляецца назвацца, просяць дапамогі сьведкаў 


Фота верагоднага затрыманага

Да Радыё Свабода зьвярнуўся сябра аднаго з затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску на Дзень Волі 25 сакавіка. Гэты затрыманы адмовіўся назваць міліцыі сваё прозьвішча. Паводле сябра, блізкія гэтага чалавека спадзяюцца, што існуюць відэазапісы затрыманьня, якія дакажуць невінаватасьць зьняволенага. Сябра папрасіў людзей, якія маюць такія запісы ці бачылі затрыманьне, скантактавацца зь ім пра сайт Свабоды.

Затрыманы 26 сакавіка Павал Белавус перад судом распавёў Свабодзе, што разам зь ім у камэры знаходзіўся нехта з імем Валер, які адмовіўся назваць міліцыі сваё прозьвішча.

Спадару Валеру ў аўтазаку стала кепска, бо яму пашкодзілі рэбры.

Паводле сябра, спадар Валер — былы альпініст, у дзень затрыманьня быў апрануты ў шэрую куртку, магчыма меў пры сабе заплечнік.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG