Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краснадарскім краі напалі на журналістаў Радыё Свабода


Андрэй Касцянаў (зьлева) и Сяргей Хазаў-Касія
Андрэй Касцянаў (зьлева) и Сяргей Хазаў-Касія

У Краснадарскім краі зьбітыя карэспандэнты Радыё Свабода Сяргей Хазаў-Касія і Андрэй Касцянаў. Пра гэта яны паведамілі ў фэйсбуку.

Раніцай у аўторак каля ўваходу ў гасьцініцу на журналістаў, якія прыехалі ў горад Крапоткін асьвятляць пратэсты фэрмэраў, напалі невядомыя ў масках, зьбілі іх, ужываючы газавыя балёнчыкі, і адабралі кампутар і здымачнае абсталяваньне. Нападнікі сышлі, але мікрааўтобус, на якім яны прыехалі, дагэтуль прыпаркаваны каля гасьцініцы, паведамляюць журналісты.

Хазаў-Касія і Касьцянаў выклікалі паліцыю. Раніцай, да нападу, у гасьцініцу, дзе яны спыніліся, прыяжджалі паліцыянты, каб праверыць, ці журналісты ў нумары.

Журналісты Радыё Свабода працавалі ў горадзе Крапоткін над рэпартажам аб фэрмэрскім маршы, які меўся прайсьці 28 сакавіка, але, верагодна, не адбудзецца.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Томас Кент назваў непрымальным «разбойны напад» на журналістаў, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. У адмысловай заяве ён запатрабаваў правесьці ўсебаковае расьсьледаваньне інцыдэнту з акцэнтам на ролю мясцовай паліцыі, каб ён ня стаў яшчэ адным злачынствам супраць журналістаў у Расеі, якое застанецца беспакараным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG