Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч, Лябедзька і Рымашэўскі ляцяць на Мальту на кангрэс Эўрапейскай народнай партыі


Зьлева направа — Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Анатоль Лябедзька

Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ляцяць сёньня на Мальту, дзе адбудзецца кангрэс Эўрапейскай народнай партыі.

А ўчора ў іх была сустрэча ў літоўскім Сэйме.

«Вельмі важная міжнародная салідарнасьць, ва ўсе часы ва ўсіх таталітарных краінах менавіта міжнародная салідарнасьць ратавала людзей, вызваляла зь вязьніц. І сёньня ад таго, ці вызваляць нашых людзей з-за кратаў, асабліва тых, хто зьмешчаны ў СІЗА КДБ, шмат што залежыць ад міжнароднай рэакцыі — наколькі яна будзе моцнай, кансалідаванай, якія патрабаваньні будуць гучаць як знутры беларускага грамадзтва, так і звонку, з боку дэмакратычных краінаў сьвету. Мы гэта разумеем і заклікаем да абароны і патрабаваньня вызваліць усіх, хто кінуты сёньня за краты», — заявіў Свабодзе Віталь Рымашэўскі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG