Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ляціць у Туркмэністан адкрываць калійны камбінат


Аляксандар Лукашэнка і Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, архіўнае фота

Афіцыйны візыт адбудзецца з 29 па 31 сакавіка, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандар Лукашэнка 30 сакавіка спачатку правядзе перамовы з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдавым. А пазьней яны разам прымуць удзел у цырымоніі адкрыцьця комплексу будынкаў амбасады Беларусі ў Туркмэністане.

На наступны дзень Лукашэнка і Бэрдымухамэдаў наведаюць Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершане беларускім бокам, і дадуць старт работы заводу.

Пагадненьне аб будаўніцтве ў Туркмэністане пад ключ горна-ўзбагачальнага комплексу па вытворчасьці калійных угнаеньняў было ўхваленае ў 2009 годзе. У 2010 годзе паміж дзяржканцэрн «Туркмэнхімія» і ААТ «Белгархімпрам» быў падпісаны кантракт на будаўніцтва пад ключ ГАК магутнасцю 1,4 млн тонаў хларыду калію за год, у тым ліку 0,6 млн тон грануляванага і 0,8 млн тонаў дробназярністага. Кошт камбінату — 1 млрд даляраў. Згодна зь першапачатковым дамоўленасьцямі, камбінат павінен быў быць здадзены ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG