Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская кампанія сына Гуцэрыева — сярод пакупнікоў украінскай «дачкі» «Сбербанка»


Асноўным пакупніком украінскага даччынага банка «Сбербанка» выступіць сын уладальніка нафтавай кампаніі «Русснефть» Міхаіла Гуцэрыева Саід. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе яшчэ аднаго ўдзельніка ўгоды — латвійскага Norvik Banka.

«Сбербанк» раней абвясьціў аб продажы свайго даччынага прадпрыемства кансорцыюму, у які ўвайшлі латвійскі Norvik Banka (асноўным акцыянэрам якога зьяўляецца грамадзянін Вялікабрытаніі Рыгор Гусельнікаў, былы прэзыдэнт расейскага БинБанка) і прыватная кампанія зь Беларусі, якая належыць Саіду Гуцэрыеву.

У заяве банку адзначаецца, што арганізацыя падтрымлівае «эўрапейскі выбар Украіны», а таксама мае намер скараціць сваю прысутнасьць на расейскім банкаўскім рынку, што дазволіць «ліквідаваць шэраг палітычных рызык, зьвязаных з геаграфіяй працы банку».

16 сакавіка прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў санкцыі супраць даччыных аддзяленьняў расейскіх дзяржаўных банкаў. Абмежаваньні закранулі «Сбербанк», ВТБ, БМ Банка і Промінвестбанк. Пералічаных фінансавым установам забаронена выводзіць грошы з Украіны.

Санкцыі зьвязаныя з рашэньнем «Сбербанка» абслугоўваць кліентаў, якія прадʼяўляюць у якасьці пасьведчаньня асобы пашпарты, выдадзеныя на падкантрольных прарасейскім сэпаратыстам тэрыторыях Данбаса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG