Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяць Трампа Джарэд Кушнэр адкажа на пытаньні ў Сэнаце


Джарэд Кушнэр з Дональдам Трампам падчас выбарчай кампаніі

Зяць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, Джарэд Кушнэр, прапанаваў свой удзел ў слуханьнях ў Сэнацкім камітэце па справах выведкі з нагоды арганізацыі сустрэч з расейскім амбасадарам і іншымі замежнымі афіцыйнымі асобамі ў ходзе выбарчай кампаніі 2016 года. У панядзелак гэта пацьвердзіў Белы дом.

Неўзабаве пасьля гэтага расейскі «Внешэкономбанк» пацьвердзіў кантакты з кіраўніком Кушнэрам «у рамках прадстаўленьня стратэгіі разьвіцьця дзяржкарпарацыі». Пра гэта паведаміла прэс-служба банку.

Кушнэр пагадзіўся адказаць на пытаньні камітэту, які праводзіць расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2016 году, у тым ліку адносна таго ці ёсьць якія-небудзь сувязі паміж калегамі Трампа і Крамлём, заявіў Белы дом.

Кушнэр зьяўляецца чацьвёртым партнэрам Трампа, які выказаў жаданьне адказаць на пытаньні камітэта Кангрэсу, дзе вядзецца расьсьледаваньне падазроных сувязяў каманды Трампа з Расеяй. Былы кіраўнік выбарчай кампаніі Трампа Пол Манафорт, дарадцы Трампа Картэр Пэйдж і Роджэр Стоўн на мінулым тыдні падахвоціліся таксама выступіць у камітэце.

Дырэктар ФБР Джэймс Комі ў ходзе слуханьняў у Камітэце палаты прадстаўнікоў пацьвердзіў, што з канца ліпеня бюро праводзіць контрвыведніцкае расьсьледаваньне па гэтых пытаньнях.

Белы дом таксама паведаміў, што зяць прэзыдэнта Дональда Трампа «рабіў сваю справу», зьвяртаючыся да замежных афіцыйных асобаў у ходзе выбарчай кампаніі. Прэс-сакратар Шон Спайсэр заявіў у панядзелак, што не было нічога «гнюснага» у кантактах Джарэда Кушнэра з замежнымі лідэрамі падчас кампаніі, бо гэта была задача, якую яму было даручана выканаць.

Паводле прэс-сакратара, Кушнэр зьяўляецца адным з найлепшых дарадцаў Трампа, якому прэзыдэнт даручыў, у прыватнасьці, правядзеньне перамоў з замежнымі лідэрамі. Спайсэр заявіў, што праз «мэдыя-шаленства» вакол сустрэч калегаў Трампа, у прыватнасьці, з расейскімі афіцыйнымі асобамі, Кушнэр «добраахвотна падахвоціўся» сустрэцца з сэнацкім камітэтам для адказаў на пытаньні ў дачыненьні да арганізацыі сустрэч з расейскім амбасадарам і іншымі афіцыйнымі асобамі.

Спайсэр заявіў, што «гэта было часткай яго ролі, і ён выканаў яе цалкам, як і меркавалася».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG