Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна Русакевіч: «Я ня ведаю, можа, мяне падлечаць, а пасьля пасадзяць у турму»


 Яна Русакевіч
Яна Русакевіч

Акторка Яна Русакевіч атрымала чэрапна-мазгавую траўму ў цэнтры Менску на Дні Волі. Міліцыя знайшла Яну ў шпіталі хуткай дапамогі.

«Мяне везьлі на тамаграфію, а міліцыянт запісваў за мною, — тлумачыць Свабодзе Яна Русакевіч. — Дзе была, пры якіх абставінах зьбілі. Я ня ведаю, для чаго гэта запісвалі. Кажу, маўляў, няўжо вы знойдзеце аднаго з сотні амапаўцаў, які ўдарыў мяне па галаве дубінкай? Навошта вы запісваеце? Міліцыянт сказаў, што яго там на месцы не было і што патрэбныя падрабязнасьці. Я ня ведаю, можа, мяне падлечаць, а пасьля пасадзяць у турму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG