Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максымальны прысуд за Дзень Волі — 25 сутак арышту Леаніду Кулакову


Леанід Кулакоў
Леанід Кулакоў

На гэты момант самы суровы прысуд за Дзень Волі атрымаў Леанід Кулакоў. Сукупна паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 Адміністрацыйнага кодэксу судзьдзя Савецкага суду Менску Марына Фёдарава налічыла яму 25 сутак арышту.

У юрыдычнай трактоўцы гэта азначае, што дэмакратычны актывіст «аказваў супраціў і не падпарадкоўваўся законным патрабаваньням службовых асобаў».

Жорсткае пакараньне камэнтуе праваабаронца Тацяна Равяка, якую напярэдадні таксама затрымлівалі, але ўрэшце адпусьцілі з аддзяленьня міліцыі без складаньня пратаколу:

«Па гэтых артыкулах самы максымум, які можа атрымаць, — гэта 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Вось гэты максымум Леаніду Кулакову і прысудзілі. Іншымі словамі, калі ёсьць абвінавачаньне паводле двух артыкулаў — 23.34 і 23.4 — судзьдзі могуць тэрміны сумаваць. Але ня болей, чым 25 сутак, бо нельга, дапусьцім, плюсаваць 15 і 15, каб выйшаў месяц. Наогул усе тэрміны, да якіх прысуджваюць за апошнія акцыі, досыць суровыя. Так, раз-пораз здараюцца і штрафы, але сумы таксама вельмі сур’ёзныя».

Усяго ў судах Менску ды іншых гарадоў Беларусі судзяць больш за 100 чалавек. Цягам 25-26 сакавіка па краіне затрымана звыш тысячы актывістаў і выпадковых мінакоў, большую частку неўзабаве адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG