Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат: адносінам ЭЗ-Беларусь пагражаюць «неадэкватныя рэакцыі» ўладаў на пратэсты


Богдан Здраеўскі, старшыня Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў сувязях зь Беларусьсю, 27 сакавіка заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мінулым тыдні.

«Ужываньне сілы супраць тых, хто ажыцьцяўляе сваё права на мірны пратэст, ня можа быць апраўданае ні пры якіх абставінах, і рэпрэсіі, якія парушаюць права на свабоду слова і сходаў, супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі» — заявіў Богдан Здраеўскі ў адмысловым прэс-рэлізе.

«Я заклікаю беларускія улады неадкладна вызваліць усіх затрыманых і нагадваю, што некалькі месяцаў намаганьняў з боку Эўрапарлямэнту і Беларусі могуць быць падарваныя неадэкватнымі рэакцыямі з боку ўладаў на дэманстрацыі» — дадаў эўрадэпутат.

На мінулым тыдні Богдан Здраеўскі сказаў Свабодзе, што за апошні год структуры Эўразьвязу ўклалі вялікі высілак у аднаўленьне дыялёгу з афіцыйным Менскам, і даў зразумець, што ў Брусэлі няма ахвоты вяртацца да ранейшай палітыкі санкцыяў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG