Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень тэатру


Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

27 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца міжнародны дзень тэатру. Гэты дзень адзначаецца ад 1961 пад дэвізам «Сьвята як сродак паразуменьня і ўмацаваньня міру»

Дзень у гісторыі

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1924 — Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.

1963 — Квэнцін Таранціна, амэрыканскі рэжысёр, сцэнарыст, актор і прадусар.

У памяці

1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.

2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG