Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія сілы церпяць паразу на выбарах у Баўгарыі


Лідэр сацыялістаў Карнэлія Нінава (зьлева) і Бойка Барысаў на выбарчых участках
Лідэр сацыялістаў Карнэлія Нінава (зьлева) і Бойка Барысаў на выбарчых участках

Празаходняя партыя «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі» былога прэмʼер-міністра Бойка Барысава перамагае на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.

Паводле экзытполаў Alpha Research, за партыю Барысава прагаласавала каля 32 адсоткаў выбаршчыкаў. За Баўгарскую сацыялістычную партыю — каля 29 адсоткаў. У 44-ы Народны сход Баўгарыі таксама праходзяць прадстаўнікі кааліцыі «Абʼяднаныя патрыёты», за якіх аддалі свае галасы 8 з паловай працэнтаў, «Руху за правы і свабоды» — 7,7 адсоткаў, партыі «Воля» — каля 5 працэнтаў і «Рэфарматарскага блёку» - 4,19 адсоткаў.

Калі афіцыйныя вынікі, якія будуць агучаныя 27 сакавіка, пацьвердзяць вынікі апытаньняў, у Барысава будзе мандат на фармаваньне трэцяга кабінэту міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG