Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку зноў выклікаюць у суд у адміністрацыйнай справе


Анатоль Лябедзька

Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку зноў выклікаюць у суд, пра што ён паведамляе на Facebook.

«Натуральна ж, мне ніхто не паказваў справу, таму могуць быць толькі вэрсіі, — кажа Лябедзька Свабодзе. — Напрыклад, што гэта за адзін з рэгіянальных „Маршаў недармаедаў“.

Улада цяпер прымае рашэньні, зыходзячы з задач, што перад імі стаяць: калі трэба будзе лякалізаваць на нейкі больш працяглы час, мо будзе 15 сутак ці 25; можа быць і крымінальная справа зь нечага зьлепленая. А калі актыўнасьць пойдзе на спад, верагодна, санкцыі і рэпрэсіі будуць меншыя.

Ведаеце, я ўжо з тым досьведам, што мяне няма чым зьдзівіць, „прапанаваць“ нешта такое, ад чаго я прыйшоў бы ў жах. Таму я да гэтага стаўлюся спакойна. Адно шкадую, што не праехаў па рэгіёнах, асабліва ў Пінск, што не даехаў да Воршы і Бабруйску».

Лябедзька дадае: ён ня зьдзіўлены разгонам і затрыманьнямі 25 сакавіка ў Менску: маўляў, хоць грамадзтва і зрабіла вялікі крок наперад, але трэба прызнаць, што гэта яшчэ не крытычная маса пратэсту. Таму важна захаваць і пашырыць «прастору свабоды», каб адбываліся далейшыя акцыі, кажа ён.

На Facebook жа ён піша, што мае такое адчуваньне, што яго выпусьцілі з турмы на пару дзён, каб адмокнуць у ваньне, наведаць цырульню і зрэзаць «маладэчанскі манікюр».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG