Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР заклікае да «палітычнага і эканамічнага ціску на прарасейскі рэжым у Менску»


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з асуджэньнем гвалту супраць мірных дэманстрантаў 25 сакавіка 2017 году.

Рада нагадвае, што ва ўсіх краінах Усходняй Эўропы пасьля іх вызваленьня ад савецкай акупацыі альбо камуністычных дыктатураў, асобам, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях, была дадзеная адпаведная юрыдычная ацэнка.

Рада БНР зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці на далейшыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і адсутнасьць прагрэсу ў справе дэмакратызацыі.

«Рада БНР заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канаду і іншыя краіны Вольнага Сьвету ажыцьцявіць актыўны палітычны і эканамічны ціск на прарасейскую дыктатуру ў Беларусі з мэтай неадкладнай дэмакратычнай трансфармацыі і павагі да правоў чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве Рады БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG