Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі ПЭН-Цэнтар занепакоены арыштамі ў Беларусі


Амэрыканскі ПЭН-Цэнтар (PEN America Center) выказаў заклапочанасьць у сувязі з хваляй арыштаў, затрыманьняў і ператрусаў на гэтым тыдні ў Беларусі, якія не абмінулі і людзей, зьвязаных зь літаратурай.

«Апошнія падзеі ў Беларусі зьяўляюцца відавочнай спробай прэзыдэнта Лукашэнкі прымусіць замаўчаць пратэстоўцаў напярэдадні агульнанацыянальнага мітынгу супраць яго палітыкі», — сказала Паліна Кавалёва, каардынатарка адмысловай праграмы Амэрыканскага ПЭН-Цэнтру для Эўразіі. — «Мы заклікаем урад Беларусі выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, а міжнародных назіральнікаў — уважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі».

У прыватнасьці, на сваім сайце PEN America згадвае затрыманьні Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага ды арышт Зьмітра Дашкевіча на кватэры Ўладзімера Арлова.

PEN America Center быў заснаваны ў 1922 годзе ў Нью-Ёрку. Галоўныя мэты арганізацыі: прасоўваць літаратуру, абараняць свабоду выказваньня і разьвіваць міжнародныя літаратурныя зносіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG