Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя назвала імя выканаўцы тэракту ў Лёндане


Тэракт у Лёндане 22 сакавіка
Тэракт у Лёндане 22 сакавіка

Тэрарыста, які напаў на паліцыянта каля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі і які зьбіў пешаходаў, звалі Халід Масуд. Пра гэта паведаміла паліцыя Лёндану.

Масуду было 52 гады, ён пражываў у Ўэст-Мідлэндсе. Масуд быў некалькі разоў асуджаны за напад і захоўваньне зброі, а таксама за парушэньні грамадзкага парадку. Адзначаецца, што па справах, зьвязаных з тэрарызмам, ён не праходзіў. Праваахоўным органам не было вядома пра ягоны намер зрабіць тэракт.

22 сакавіка на Вэстмінстэрскім мосьце каля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі Масуд на аўтамабілі зьбіў некалькіх пешаходаў. Затым ён напаў з нажом на паліцыянта, які дзяжурыў перад парлямэнтам. Ахвярамі тэракту сталі тры чалавекі і яшчэ каля 40 атрымалі раненьні.

У ноч з серады на чацьвер брытанская паліцыя правяла начны рэйд у адной з кватэр у Бірмінгеме. Апэрацыя доўжылася некалькі гадзінаў, восем чалавек затрыманыя.

Адказнасьць за тэракт узяла экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Напад адбыўся ў гадавіну тэрактаў у Брусэлі — год таму адбыліся выбухі ў аэрапорце і мэтро сталіцы Бэльгіі, тады загінулі 35 чалавек. Напад 22 сакавіка — найбуйнейшы тэракт у Лёндане зь ліпеня 2005 году, калі былі падарваныя тры цягнікі лёнданскага мэтро і адзін аўтобус. Ахвярамі атакі тады сталі 52 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG