Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дыялёга паміж Менскам і Брусэлем ёсьць ворагі як за межамі, так і ўнутры Беларусі, — Мірончык


Belarus — Press-secretary of Ministry of international affairs Dzmirty (Dmitriy, Zmicier) Mironczyk (Mironchik)
Belarus — Press-secretary of Ministry of international affairs Dzmirty (Dmitriy, Zmicier) Mironczyk (Mironchik)

МЗС Беларусі лічыць, што «некаторыя зьнешнія і ўнутраныя сілы робяць спробы перашкодзіць дыялёгу Беларусі і Эўразьвязу».

Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу ў МЗС прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Дзьмітры Мірончык. Ён адказаў на пытаньне, ці рэагуюць беларускія ўлады на заяву Эўразьвязу і замежных арганізацый, якія выказалі заклапочанасьць у сувязі з інфармацыяй пра затрыманьні ўдзельнікаў пратэстаў і праваабаронцаў у Беларусі.

Спадар Мірончык заявіў, што Беларусь зьвярнула ўвагу на рэакцыю з-за мяжы на беларускія падзеі:

«Гэта пункт гледжаньня нашых партнэраў, і мы паважаем іх падыходы і прымаем да ведама іх пазыцыю».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі таксама адзначыў:

«Мы выступаем за цеснае ўзаемадзеяньне і дыялёг з Эўрапейскім Зьвязам па ўсіх пытаньнях, уключаючы правы чалавека. Але некаторым зьнешнім і ўнутраным сілам такі дыялёг не даспадобы. І таму робіцца спроба яму перашкодзіць. У тым ліку шляхам штучнага нагнятаньня сытуацыі».

Мірончык сказаў, што беларускія ўлады ня маюць намеру парушаць нічые законныя правы, але ў выпадку парушэньня закону рэакцыя будзе:

«Стабільнасьць у краіне, у тым ліку і бясьпека грамадзян — прыярытэтныя задачы для ўлады ў любой дзяржаве, і Беларусь тут не выключэньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG