Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыйная мойва не дабралася зь Беларусі да расейскіх пакупнікоў


«Рассельгаснагляд» спыніў увоз зь Беларусі 1.45 тоны нарвэскай мойвы, паведамляе Інтэрфакс.

Як паведамляе служба, груз спынілі памежнікі і перадалі спэцыялістам «Рассельгаснагляду» для правядзеньня далейшага кантролю. Рыбу перавозілі са Сьветлагорску Гомельскай вобласьці ў Клінцы Бранскай вобласьці для розьнічнага гандлю.

Груз перавозіўся без вэтэрынарнага сэртыфіката, у антысанітарных умовах з парушэньнем тэмпэратурнага рэжыму транспартаваньня.

У сувязі з тым, што пастаўкі рыбы з Нарвэгіі забароненыя ў рамках расейскага харчовага эмбарга, мойва была ўтылізаваная на прадпрыемстве «Ўнецкі вэтсанутыльзавод».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG