Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпісе мільярдэраў Forbes ужо больш за 2 тысячы чалавек


Заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс
Заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс

У штогадовы сьпіс мільярдэраў сьвету, які складае часопіс Forbes, сёлета трапілі 2043 чалавекі. Год таму ў сьпісе было толькі 1810 чалавек, кожны зь якіх мусіў мець прынамсі мільярд даляраў.

У лідэрах найбагацейшых жыхароў плянэты:

  • заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс (яго багацьце ацэньваецца на $ 86 млрд, за мінулы год яно вырасла больш чым на $ 10 млрд),
  • інвэстар Уорэн Бафет ($ 75,6 млрд),
  • заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Бэзас ($ 72,8 млрд),
  • уладальнік сеткі крамаў адзеньня Zara Амансіё Артэга ($ 71,3 млрд),
  • стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукербэрг ($ 56 млрд).

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп са сваімі $ 3.5 млрд заняў 544-е месца ў агульнасусьветным рэйтынгу найбагацейшых людзей плянэты.

Больш за ўсё мільярдэраў маюць наступныя краіны:

  • ЗША (565 чалавек),
  • Кітай (319 чалавек, зь іх у Ганконгу 67 і ў Макао - 1),
  • Нямеччына (114),
  • Індыя (101).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG