Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Reuters: Расея пабудуе новую вайсковую базу ў Сырыі


Расейскія жаўнеры ў Сырыі, архіўнае фота

Расейскія жаўнеры ў Сырыі, архіўнае фота

Расея пабудуе новую вайсковую базу на паўночным захадзе Сырыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка курдзкіх «Атрадаў народнай самаабароны» (YPG) Рэдура Халіля.

Паводле Халіля, 19 траўня бакі падпісалі пагадненьне ў рамках супольнай барацьбы з тэрарызмам. Расейскія вайскоўцы ўжо прыбылі ў горад Афрын, які знаходзіцца на паўночным захадзе Сырыі. Халіль дадаў, што ў рамках пагадненьня расейскія вайскоўцы будуць навучаць членаў YPG.

YPG зьяўляецца саюзьнікам ЗША ў барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Супраць курдаў выступае Турцыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG