Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны рыхтуецца забараніць уезд у краіну расейскай удзельніцы Эўравізіі


Юлія Самойлава

«Мая пазыцыя выразная, закон мусіць быць адзін для ўсіх... Я лічу, што яна не павінна прыяжджаць ва Ўкраіну», — сказаў кіраўнік СБУ Грыцак.

Служба бясьпекі Украіны (СБУ) падрыхтавала дакумэнт аб забароне ўезду ва Украіну удзельніцы Эўравізіі ад РФ Юліі Самойлавай. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў сёньня ў камэнтары журналістам у Кіеве.

«На гэтую хвіліну рашэньне аб яе заезьдзе ва Ўкраіну ці не заезьдзе пакуль не прынята, хоць адкрыю таямніцу, адпаведны дакумэнт ужо падрыхтаваны», — сказаў Грыцак.

Старшыня СБУ адзначыў таксама, што ён асабіста лічыць яе прыезд ва Ўкраіну немэтазгодным. Паводле яго, Самойлава ня проста наведвала Крым, але і пакінула запісы ў сацыяльных сетках, дзе яна выказвалася пра Ўкраіну, яе ўлады, узяты курс на эўраатлянтычную інтэграцыю.

«Мая пазыцыя выразная, закон мусіць быць адзін для ўсіх... Я лічу, што яна не павінна прыяжджаць ва Ўкраіну», — сказаў Грыцак.

Раней расейскія СМІ паведамілі, што СБУ ўжо дала дазвол Самойлавай на ўезд ва Ўкраіну для ўдзелу ў «Эўравізіі-2017». Разам з тым Самойлава парушыла ўкраінскае заканадаўства, паколькі ў 2015 годзе выступала ў анэксаваным Крыме, куды яна пераехала з парушэньнем усталяванага Ўкраінай парадку.

XS
SM
MD
LG