Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 простых спосабаў падтрымаць сваё сэрца


Сардэчна-судзінныя хваробы па-ранейшаму зьяўляюцца забойцам нумар адзін сярод мужчын і жанчын ў разьвітых краінах сьвету. Але ёсьць і добрая навіна: сёньня навукоўцы ўжо ведаюць, як гэтыя хваробы можна прадухіліць. Пра пяць лёгкіх і прыемных спосабаў засьцерагчыся ад хваробы сэрца на сайце sharecare.com піша Рэйчал Андэрсан.

1. Вандруйце

Выкарыстоўвайце вольны час і адпачынак для падарожжаў. Падарожжы могуць скараціць небясьпеку сардэчнага прыступу на траціну. Дасьледчыкі падазраюць, што людзі, якія выкарыстоўваюць адпачынак, могуць мець лепшае здароўе сэрца. На іх думку, вольны час дапамагае зьменшыць стрэс — адну з самых вялікіх пагрозаў для сэрца. Адпачынак дае магчымасьць рабіць і іншыя добрыя для вашага здароўя рэчы — такія як кантакты зь сям’ёй і сябрамі, знаходжаньне на адкрытым паветры і занятак любімым хобі.

2. Дазвольце сабе троху шакаляду

Чорны шакаляд або паліваныя ім ягады — таксама добры сродак падтрымаць сэрца. Шакаляд ня толькі лашчыць нашы смакавыя рэцэптары. Дасьледаваньні паказваюць, што невялікая колькасьць цёмнага шакаляду паніжае крывяны ціск, павышае здароўе крывяносных судзінаў і паляпшае ўзровень добрага халестэрыну. Такія інгрэдыенту шакаляду, як флавоноіды і антыаксыданты, робяць шакаляд вельмі карысным для здароўя сэрца. Галоўнае не забывацца, што стандартная плітка шакаляду мае ў сабе ад 200 да 300 калёрый, таму яго трэба есьці ў невялікіх дозах.

3. Сьпіце дастаткова

Наступны раз, калі вы, магчыма, адчуеце віну за лішні час, праведзены ў ложку, згадайце, што вы робіце паслугу свайму сэрцу. Лекары сьцьвярджаюць, што адна дадатковая гадзіна сну можа зьнізіць рызыку адкладаньня кальцыю ў артэрыях, што папярэднічае хваробам сэрца. Сон таксама абараняе нас ад занадта вялікага ўзьдзеяньня гармону стрэсу картызолу, які выклікае высокае крывяны ціск.

4. Прымайце сонечныя ванны

Лекары не заклікаюць смажыцца на сонцы гадзінамі, але ад 10 да 15 хвілін знаходжаньня пад адкрытымі сонечнымі промнямі ў дзень можа дапамагчы абараніць ваша сэрца. Сонечнае сьвятло стымулюе выпрацоўку вітаміну D, які, паводле некаторых дасьледаваньняў, дапамагчы сэрцу шляхам зьніжэньня крывянога ціску і прадухіленьня назапашваньня бляшак у артэрыях.

5. Не ігнаруйце алькаголь

Падніміце тост за ваша сэрца! Дасьледаваньні паказваюць, што памяркоўнае спажываньне алькаголю (ня больш чым адзін келіх у дзень для жанчын і два — для мужчын) можа дапамагчы зьнізіць рызыку сардэчных захворваньняў на цэлых 40%. Этанолавы сьпірт спрыяе выпрацоўцы добрага халестэрыну і прадухіляе ўтварэньне тромбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG