Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас: за суткі параненыя пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Украінскія ўлады паведамілі, што на Данбасе прарасейскія сэпаратысты за суткі 85 разоў парушылі рэжым спыненьня агню. Пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў параненыя. Паводле Кіева, сэпаратысты вядуць агонь з буйнакалібэрных гармат. Пад абстрэл, у прыватнасьці, трапілі жылыя кварталы ў горадзе Краснагораўка Данецкай вобласьці. Былі пашкоджаныя некалькі дамоў. Пра пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва не паведамляецца.

Прадстаўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" у адказ на абвінавачваньні Кіева заяўляюць, што мінулай ноччу пры абстрэле з боку ўрадавых войскаў былі абясточаны некалькі вёсак пад Данецкам. Акрамя гэтага, як сьцьвярджаюць сэпаратысты, украінскія вайскоўцы працягваюць узводзіць апорныя пункты і агнявыя пазыцыі ўздоўж лініі судакрананьня бакоў канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG