Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі другі раз за месяц падаражэла аўтамабільнае паліва


Цана аўтамабільнага паліва ў Беларусі на АЗС вырасла на 1 капейку, паведамляюць сайты сетак АЗС.

З 18 сакавіка цана АІ-92-К5 складае 1 рубель 13 капеек, АІ-95-К5 — 1 рубель 21 капейка, ДТ-К5 — 1 рубель 25 капеек.

Апошні раз цэны на нафтапрадукты павышаліся таксама на 1 капейку тыдзень таму, 11 сакавіка.

Канцэрн «Белнафтахім» папярэджваў пра далейшы паступовы рост цэнаў на нафтапрадукты:

«НПЗ робяць захады для максымальнага скарачэньня выдаткаў. Але праз нэгатыўныя вонкавыя чыньнікі й нізкія цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку забесьпячэньне эфэктыўнай працы заводаў і фінансаваньне іх мадэрнізацыі застаюцца праблемнымі пытаньнямі. Таму павышэньне цэнаў на нафтапрадукты жыцьцёва неабходнае для НПЗ. Трэба разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, зьмяненьне цэнаў будзе паэтапным і паступовым», — паведамляецца ў прэс-рэлізе «Белнафтахіму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG